• Пт. Сен 24th, 2021

У Беларусі чакаюцца навальніцы, Белгідрамет абвясціў памяранцавы ўзровень небяспекі

Автор:vglybokaye

Июл 27, 2021

27 ліпеня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і моцная спякота, сіноптыкі абвясцілі памяранцавы ўзровень небяспекі.

Па захадзе краіны навальніцы пачнуцца яшчэ ўначы, а днём яны чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі магчымыя моцныя ліўні, у асобных раёнах град, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі можа дасягаць хуткасці да 15-20 метраў у секунду.
Пры гэтым у дзённыя гадзіны ў шматлікіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+33 °C.

ННВ

comments powered by HyperComments
Scroll Up