• Пт. Сен 24th, 2021

У Беларусі пачынаюць змяняць частоты DVB-T, першымі гэта кране Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў

Автор:vglybokaye

Авг 27, 2021

З 30 жніўня ў Беларусі пачнуць змяняць частоты вяшчання эфірнага лічбавага тэлебачання, першымі прыйдзецца пераналадзіць свае тэлепрымачы жыхарам Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў.

 

На гэтыя раёны вядзецца вяшчанне з радыётэлевізійных перадавальных станцыях у Мінскай вобласці РТПС Даўгінава (у Вілейскім раёне) і РТПС Мядзел (Мядзелскі раён).

У абодвух выпадках зменіцца частоты 2-га мультыплекса ў якім транслюецца адзін незакадаваны канал (Беларусь 5) і 18 платных каналаў “Эфірная Zala”.

Раней гэты мультыплекс перадаваўся на 51 канале (частата 714 Мгц), зараз яго пераносяць на 41 канал (частата 634 Мгц). Пераключэнне адбудзецца 31 жніўня.

Змены “Белтэлеком” тлумачыць мадэрнізацыяй радыётэлевізійнага  перадавальнага абсталявання. У дзень пераключэння частот будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлебачання ў працоўны час з 9:00 да 17:00.

Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up