• Вт. Апр 13th, 2021

У Беларусі рэкордна ўпалі рэальныя пенсіі

Автор:vglybokaye

Мар 28, 2021

Пры гэтым прыкметна выраслі цэны многіх тавараў і паслуг.

У Беларусі ў лютым рэальныя пенсіі ўпалі на 1,9% да студзеня, вынікае са звестак Белстата. Гэтыя выплаты разлічваюць з папраўкай на рост коштаў тавараў і паслуг. Нагадаем, у лютым гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых, піша tut.by.

У лютым гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,9% да студзеня. Для параўнання: у першым месяцы гэтага года падзенне было на 1,1%, а да гэтага ў апошні раз зніжэнне рэальных пенсій на такім узроўні было ў лютым 2019 года. Яшчэ большае зніжэнне рэальных пенсій было ў кастрычніку 2017 года, тады яны ўпалі на 1,2%.

Нагадаем, у 2020 годзе рэальныя пенсіі падалі 8 месяцаў з 12. Рост быў толькі ў траўні, ліпені, жніўні, снежні. Працоўныя пенсіі летась павышалі ў ліпені і снежні.

У лютым гэтага года прыкметна выраслі кошты многіх тавараў і паслуг, а гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых. Сярод лідараў у падаражанні гародніна, малако, крупы, соль, хлеб, мяса курыцы, лекі. МАРГ і Нацбанк распавядалі, чаму гэта адбылося. Калі коратка, то гэта ў тым ліку наступствы навагодняга «падарунка» ад уладаў – павышэння ПДВ на многія прадукты, лекі, медычныя вырабы, дзіцячыя тавары.

comments powered by HyperComments
Scroll Up