• Вт. Янв 25th, 2022

У Беларусі сваволіць цыклон “Бенедыкт”

Автор:vglybokaye

Ноя 30, 2021

Чакаецца ледзяны «апакаліпсіс».

Белгідрамет папярэджвае пра складаныя пагодныя ўмовы ў сувязі з прыходам у Беларусь цыклона «Бенедыкт».

Абвешчаны памяранцавы ўзровень небяспекі.

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца рэзкія перапады тэмпературы, магутныя ападкі і штармавы вецер з парывамі 15-20 м/с, на дарогах галалёдзіца, па поўначы рэспублікі — моцны снег.

Такое надвор’е прынёс у краіну цыклон «Бенедыкт». Пакуль ён будзе праходзіць па Беларусі, ападкі не спыняцца.

comments powered by HyperComments
Scroll Up