• Сб. Окт 1st, 2022

У Беларусі ўводзяцца новыя падаткі за збор грыбоў і ягад

Автор:vglybokaye

Июл 31, 2022

Каму і колькі трэба будзе плаціць за збор у лясах?

Прадстаўнік МПЗ удакладніў, што беларусам не трэба самім ісці ў падатковыя органы. Новыя ўмовы закрануць тых фізічных асоб, у дачыненні да якіх праводзіцца падатковая праверка кантролю даходу і выдаткаў.

Напрыклад, калі ў кантралюючых органаў узнікне пытанне, за якія сродкі беларус набыў дарагое аўто ці кватэру і г.д. А чалавек заявіць, што грошы зарабіў ад збору і здачы ягад і грыбоў, дык тады трэба будзе заплаціць падатак.

– Даплата падатку прадугледжаная толькі, калі гэтыя падаткі накіраваныя на набыццё маёмасці, і яны перавысілі за год 200 базавых адзінак (6400 беларускіх рублёў у ліпені 2022-га – Рэд.), – заявіў Кавалеўскі.

Падатак на ягады возьмуць з сумы перавышэння. Стаўка складзе 10 адсоткаў.

Гэта значыць, калі беларусы проста сабралі і здалі ягады і грыбы, ісці ў падатковую не трэба, нават калі падатак і быў большы за 6,4 тысячы беларускіх рублёў за год.

comments powered by HyperComments
Scroll Up