• Вт. Апр 13th, 2021

У Беларусі ўвялі абмежаванні на зняцце грошай у банкамаце

Автор:vglybokaye

Апр 6, 2021

Новыя правілы прыняў Нацбанк.

Выданне InfoBank.by паведамляе: Нацбанк Беларусі прыняў новыя правілы, і цяпер падазронай лічыцца аперацыя, калі кліент цягам тыдня здымае ў банкамаце гатоўкі на 200 базавых адзінак (5 800 рублёў) цягам тыдня.

Раней правілы былі іншымі. Згодна з Інструкцыі №818 ад 24 снежня 2014 года, падазронай лічылася аперацыя, калі кліент здымаў з замежнай банкаўскай карткі 500 базавых адзінак:

67.48 разавае або неаднаразовае на працягу аналізаванага перыяду зняцце пры выкарыстанні банкаўскай аплатнай карткі, эмітаванай банкам-нерэзідэнтам, у банкамаце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наяўных грашовых сродкаў у суме, роўнай або якая перавышае 500 базавых адзінак.

Зараз, згодна з пастановай НБ РБ №82 ад 31 сакавіка 2021, гэта значэнне знізілі з 500 базавых да 200 базавых. Пры гэтым «аналізаваны перыяд» абмежавалі адным тыднем:

«Устанавіць, што банкі выяўляюць у дзейнасці кліентаў фінансавыя аперацыі, адпаведныя крытэрам выяўлення і прыкмет падазроных фінансавых аперацый […] за аналізаваны перыяд – адзін каляндарны тыдзень і пры дасягненні сумы фінансавых аперацый за аналізаваны перыяд, роўнай або якая перавышае 200 базавых адзінак».

comments powered by HyperComments
Scroll Up