• Пт. Сен 24th, 2021

У Беларусі ўвялі новыя правілы выезду за мяжу

Автор:vglybokaye

Сен 3, 2021

Яны датычацца выезду праз наземныя пункты пропуску

Змены датычацца тых, хто мае дазвол на жыхарства, пашпарт для сталага пражывання за межамі краіны, ці іншы дакумент, які пацвярджае права на сталае або часовае пражыванне ў за мяжой. Цяпер яны змогуць выязджаць з краіны адзін раз на тры месяцы, а не раз на паўгода, як раней.

Тое ж самае тычыцца асоб, якія працуюць або вучацца за мяжой і маюць дакумент аб гэтым, замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства.

Нагадаем, у снежні мінулага года выезд грамадзян праз наземныя пункты пропуску на агульных падставах быў закрыты. Перасякаць мяжу могуць толькі асобныя катэгорыі.

comments powered by HyperComments
Scroll Up