У Беларусі за пяць гадоў газіфікавана 586 сельскіх населеных пунктаў

У Беларусі за пяць гадоў з 2015 года газіфікавана прыродным газам 586 сельскіх населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Асноўныя напрамкі газіфікацыі вызначаны дзяржпраграмамі «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» і «Будаўніцтва жылля» да 2020 года, дзяржпраграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Працягласць сетак прыроднага газу ў краіне складае 63,2 тыс. км. Газіфікаваны ўсе раённыя цэнтры (118) і гарады (115), 84 гарадскія і рабочыя пасёлкі, 3 316 сельскіх населеных пунктаў, 1 010 аграгарадкоў. За пяцігадовы перыяд, з 2015 па 2019 год, прырост працягласці сетак прыроднага газу склаў 9,2 тыс. км.

Па дзяржпраграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» пабудавана 330,8 км газаправодаў, па дзяржпраграме «Будаўніцтва жылля» ўведзена 870 км размеркавальных газаправодаў. Дзякуючы дзяржпраграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС уведзены ў эксплуатацыю 428 км газаправодаў, газіфікавана больш за 5 тыс. дамоў.

Для павышэння ўзроўню бяспекі пры эксплуатацыі газаразмеркавальнай сістэмы, зніжэння эксплуатацыйных затрат у сістэме ДВА «Белпалівагаз» укараняе інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне. Напрыклад, так званыя стоп-сістэмы, якія дазваляюць праводзіць рамонт на газаправодах (у прыватнасці, замену запорных устройстваў) без іх адключэння. У «Белпалівагазе» таксама распрацаваны мультыпраграмны комплекс «Панарама», які кансалідуе інфармацыю аб аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы ў адзіную цэнтралізаваную базу.

«Для газавікоў заўсёды было і застаецца важным пытанне ўзаемадзеяння са спажыўцамі, якое ў многім вызначае паспяховае развіццё галіны. Асаблівую ўвагу варта ўдзяляць рабоце з насельніцтвам, развіццю сэрвісу аказваемых паслуг», — адзначыў генеральны дырэктар «Белпалівагаза» Аляксей Кушнарэнка.

БелТА

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова