• Вт. Май 30th, 2023

У беларускіх крамах падробленую ласосевую ікру выдаюць за натуральную

Автор:vglybokaye

Дек 5, 2022

Тавар прывезены з Расіі.

Падробку пад ласосевую ікру пад выглядам «натурпрадукта» прадавалі ў крамах Беларусі, паведамляе прэс-служба  Дзяржстандарту.

Тавар быў выраблены ў Расіі. На пакаванні паведамлялася, што ў бляшанцы — ласосевая ікра. Аднак насамрэч гэта была яе імітацыя. Пры гэтым на пакаванні ніякіх папярэджанняў пра гэта не было.

Тавар забаранілі да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі.
comments powered by HyperComments
Scroll Up