• Сб. Окт 1st, 2022

У Браслаўскім раёне голас зніклага амаль два тыдні назад пенсіянера ў балоце пачула дзяўчына

Автор:vglybokaye

Июн 26, 2021

Амаль два тыдні 67-гадовы пенсіянер з Браслаўскага раёна блукаў па балотах, абкусаны камарамі — ён пайшоў у аўтакраму і заблукаў.

25 чэрвеня ў 14:44 выратавальнікам патэлефанавала дзяўчына і распавяла, што ў лесе ля вёскі Завер’е чула крыкі аб дапамозе.

Туды накіравалі выратавальнікаў, па дарозе яны падабралі тэлефанаваўшую, каб тая паказала дакладнае месца.

Пасля таго, як у лесе ратавальнікі сталі клікаць заблуднага, ён адклікаўся праз некаторы час. Выратавальнікі пайшлі ў кірунку гуку, ісці прыйшлося амаль кіламетр па балоце, часам па пояс у вадзе.

Прыкладна ў 15:16 на зямлі супрацоўнікі МНС знайшлі стагнаўшага мужчыну, моцна абкусанага крывасмактальнымі казуркамі. Пацярпелага паднялі на насілкі і вынеслі да машыны. “Хуткая” адразу ж забрала мужчыну ў лякарню.

Як сталася, мужчыну пачалі шукаць яшчэ 22 чэрвеня, а знік ён і зусім 14 чысла. Пра згубу суседа тады заявіла жыхарка суседняй вёскі. Міліцыя арганізавала пошукі, але яны доўгі час заставаліся беспаспяховымі, паведамляецца МНС.

Высвятлілася, што самотны пенсіянер, які мае інваліднасць па зроку, пайшоў да аўтакрамы за прадуктамі і заблудзіўся.

Зоя Машэка 

comments powered by HyperComments
Scroll Up