• Сб. Июн 3rd, 2023

У Браслаўскім раёне шэсць чалавек пацярпела пры сутыкненні мінівэна з фурай

Автор:vglybokaye

Май 14, 2023

 ДТЗ адбылося ўчора каля шостай вечара на дарозе Р-27 «Браслаў — Паставы — Мядзел», паведаміла прэс-служба МУС.

23-гадовы кіроўца грузавога «Рэно» пры павароце налева не даў перавагу сустрэчнаму «Фіяту», за рулём якога быў 31-гадовы мужчына. У выніку сутыкнення кіроўца і пяцёра пасажыраў мінівэна (25, 52, 64-гадовая жанчыны, а таксама 51 і 54-гадовы мужчыны) з рознымі траўмамі патрапілі ў бальніцу.

Паводле інфармацыі Мінздароўя, пасля паўторнага агляду і кансіліуму ўрачы шпіталізавалі чатырох пацярпелых у рэанімацыйнае аддзяленне, двух — у аддзяленне хірургіі.

Ва ўсіх дыягнаставаныя траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, спінальныя, унутраных органаў. 

comments powered by HyperComments
Scroll Up