• Сб. Окт 1st, 2022

У Бярэзінскім біясферным запаведніку выявілі чарніцу белага колеру

Автор:vglybokaye

Авг 2, 2022

У Бярэзінскім біясферным запаведніку выявілі чарніцу белага колеру. 
Апошні раз такая рэдкая з’ява фіксавалася батанікамі запаведніка ў 1979 годзе.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку побач з балотам сярод зараснікаў чарнічніка інспектары знайшлі хмызнячкі белай чарніцы. Апошні раз такая рэдкая з’ява фіксавалася батанікамі запаведніка ў 1979 годзе.

Незвычайны белы колер ягад — гэта генная мутацыя дадзенага віду раслін. У такіх ягадах адсутнічае пігментнае рэчыва антацыян, якое адказвае за цёмна-сінюю афарбоўку. Таму плады становяцца бясколернымі, гэта значыць белымі. На густ чарніца-альбінос нічым не адрозніваецца ад звычайнай чорнай.

Апошні раз такая рэдкая з’ява фіксавалася батанікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў 1979 годзе — больш за 40 гадоў таму. Навукоўцы нават спрабавалі перасадзіць адзін кусцік белай чарніцы ў запаведны дэндрапарк, але ён тут ягад не даваў.

А мясцовыя жыхары кажуць, што назіраюць незвычайную чарніцу ў тым самым месцы ўжо не адзін дзясятак гадоў. Рэкамендуецца не збіраць такую ягаду звыклым спосабам, гэта значыць абабраўшы ўсю курціну, а даць магчымасць насенню расліны распаўсюдзіцца. Тады верагоднасць ізноў сустрэць белую чарніцу ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з кожным годам будзе ўсё вышэй.

comments powered by HyperComments
Scroll Up