У Бярэзінскім запаведніку пасярод снежня зацвіла пралеска ФОТАФАКТ

На пачатку зімы ў Бярэзінскім запаведніку было зафіксавана цвіценне першацвета — пралескі высакароднай, або пячоначніцы. Асобныя кветкі расліны, характэрнай для ранняй вясны, заўважаныя ў ваколіцах в. Дамжэрыцы (Лепельскі раён). Пралеску пабачылі на прагрэтым сонцам участку лесу, паведамляе сайт запаведніка.

Бутоны ў расліны закладваюцца яшчэ з восені, але прычынай распускання сталі метэаралагічныя асаблівасці гэтага года. Другое цвіценне звычайна звязана з гарачым і засушлівым надвор’ем у канцы вясны і пачатку лета. Таму можна меркаваць, што анамальна гарачы чэрвень гэтага года паспрыяў гэтаму.
nn.by/

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова