У часе бітвы за ўраджай, пад Глыбокім, згарэў ушчэнт трактар “Беларус” (МТЗ 3022) СУП “Мярэцкія”

3 верасня згарэў ушчэнт трактар МТЗ 3022, які перавозіў кукурузны сілас.

Пажар, па словах відавочцаў, доўжыўся, хіба,  5 хвілінаў. Глыбоцкія пажарнікі падаспелі, калі ўжо стралялі балоны. Ад трактара застаўся толькі “шкілет”. Яму дарога – на металалом. Кіроўца быў цвярозы. На думку адмыслоўцаў ­– вінаватая праводка. Аднак, пачакаем высноваў камісіі.

Уладзімір Скрабатун, фоты з маб ільнага прадстаўленыя аўтару навочнымі сведкамі.

 

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23