4 красавіка ў Глыбокім у выніку наезду грузавога аўтамабіля пацярпела пажылая жанчына.

На вуліцы Леніна 49-гадовы кіроўца, які ехаў на грузавіку “ГАЗ”, здзейсніў наезд на 67-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла па нерэгулёўным пешаходным пераходзе .
У выніку наезду пешаход атрымала траўмы, з-за якіх жанчыну прыйшлося шпіталізаваць, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.
Па факце гэтага дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
Іван Дзедушкін
comments powered by HyperComments