2 ліпеня ў Глыбокім у выніку ДТЗ быў пашкоджаны трубаправод, па якім падавалася пара высокага ціску.
Кіроўца лесавоза забыўся скласці пагрузны маніпулятар і яго стралой зачапіў над дарогай парапровод, цалкам знёс адзін з яго ўчасткаў.
Па гэтай трубе пад вялікім ціскам перадавалася пара ад Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната на камбікармовы завод. Да шчасця ніхто ў аварыі не пацярпеў.
Падачу пары перакрылі, аднак зараз неабходна вырашаць пытанне ліквідацыі наступстваў аварыі і папраўкі параправода.
comments powered by HyperComments