У Глыбокім пражывае 19 115 чалавек, у Паставах – на 678 больш

Нацыянальны ста­тыс­­тычны камітэт Рэс­публікі Беларусь апублікаваў бю­ле­тэнь “Колькасць насель­ніцтва на 1 студзеня 2019 г. і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2018 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, па­сёлкаў гарадскога ты­пу”.
З яго вынікае, што насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2019 г. складае – 9 475 174 чалавек. Насельніцтва сталіцы Беларусі г. Мінска – 1 992 685 чалавек.
Насельніцтва Глыбокага на 1 студзеня 2019 года складае 19 115 чалавек, у гарадскім пасёлку Падсвілле – 1 884. Усё насельніцтва Глыбоцкага раёна складае – 36 565, з іх гарадское – 20 999, сельскае – 15 566.
Для параўнання адз­начым, што насельніцтва Глыбоцкага раёна ў 1969 годзе складала — 62,3 тысячы чалавек.
Досыць падобныя дадзеныя мае Пастаўскі раён – 35 152 чалавек, з іх у Паставах пражывае – 19 793, г.п. Варапаева – 2 502, г.п. Лынтупы – 1 412.
Цяпер на гэтым фоне можна параўнаць і іншыя блізкія ад нас раёны вобласці. Так, напрыклад, не самы маленькі па тэрыторыі Расонскі раён мае самую меншую колькасць насельніцтва – 9 042 чалавек, з іх у г.п. Расоны – 4 798.
Мёрскі раён – 19 619 чалавек, з іх у г. Мёры – 7 896, а самы маленькі горад Беларусі Дзісна налічвае – 1 449.
Шаркоўшчынскі раён мае – 14 351 чалавек, у самім г.п. Шаркоўшчына – 6 148.
Докшыцкі раён насяляе 22 392 чалавек, з іх у г. Докшыцы пражывае – 6 973, г.п. Бягомлі – 2 681.
У Браслаўскім раёне пражывае 25 153 чалавек. З іх у г. Браславе – 9 899, г.п. Відзы – 1 664.
У самім абласным цэнтры Віцебску налічваецца – 378 459 жыхароў, Оршы – 114 135, Полацку – 84 332, Наваполацку – 101 125. Дарэчы, усё насельніцтва Наваполацкага гарсавета – 106 959, бо да яго належыць яшчэ і г.п. Баравуха – 5 406 чалавек.
Усё насельніцтва Ві­цебскай вобласці складае – 1 171 523 чалавек
Падрыхтаваў Ул. Скра­батун.

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23