У Глыбокім ў калоне “Беларусь памятае” неслі партрэты глыбачан, якія ваявалі і ў Войску Польскім. Фотафакт.

У Глыбокім на святкаванні Дня Перамогі у калоне “Беларусь памятае” неслі не толькі партрэты савецкіх воінаў, якія змагаліся з фашызмам, але і партрэты глыбачан жаўнераў Войска Польскага, якія таксама змагаліся з фашызмам.

Другая сусветная вайна  для глыбачан пачалася 1 верасня 1939 года. Напярэдадні вайны батальён “Беразвеч” палка Корпуса Аховы Памежжа “Глыбокае” быў перадыслакаваны на заходнюю мяжу Польшчы, дзе 2-3 верасня разам з іншымі польскімі вайсковымі фармацыямі каля Венгерскай  Горкі прыняў няроўны бой з 7-й Баварскай пяхотнай дывізіяй, у якой у часе Першай сусветнай вайны ваяваў сам Адольф Гітлер.

Аўтару здымкаў патрапілі ў аб’ектыў партрэты Мікалая Ігнацьевіча Машко і Лася Уладзіміра Паўлавіча. Магчыма, такіх партрэтаў было і больш.

Уладзімір Скрабатун

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23