4 снежня ў Глыбоцкім раёне загінуў 41-гадовы мужчына, які адправіўся на зімовую рыбалку.
Трагедыя адбылася на возеры Белае ў Падсвіллі. Два браты прыйшлі на возера, каб парыбачыць, адзін з іх выйшаў на лёд і стаў секчы сякерай лунку. У нейкі момант мужчына рэзка праваліўся пад лёд.
Другі брат выклікаў выратавальнікаў, але да іх прыезду на паверхні лёду ў палонцы ляжалі толькі снасці.
Пазней цела патанулага рыбака з вады дасталі вадалазы ОСВОД, паведамляецца прэс-службай МНС.
За дзень да гэтага на возеры Варонь у Мёрскім раёне пад лёд праваліўся 56-гадовы мужчына, яго паспелі выратаваць іншыя рыбакі.
А 30 лістапада на возеры Бараўлянскае пад Віцебскам патануў 39-гадовы віцяблянін.
Зоя Машэка
comments powered by HyperComments