• Сб. Июн 3rd, 2023

У Глыбоцкім раёне жанчына на легкавушцы паляцела ў кювет

Автор:vglybokaye

Ноя 29, 2022

29 лістапада ў Глыбоцкім раёне легкавушка выляцела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва.

Каля 10:30 побач з вёскай Дзеркаўшчына 41-гадовая жыхарка Глыбоцкага раёна, якая ехала на аўтамабілі “Renault”, не зладзілася з кіраваннем і здзейсніла з’езд у правы па ходзе руху кювет. Там аўтамабіль наехаў на прыдарожнае дрэва.

 

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

comments powered by HyperComments
Scroll Up