• Сб. Июн 3rd, 2023

У Глыбоцкім раёне жанчына загінула пры перакульванні легкавушкі

Автор:vglybokaye

Май 2, 2023

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ў Глыбоцкім раёне, загінула жанчына, аўта якой перавярнулася.

Раніцай 30 красавіка на 57-м кіламетры аўтадарогі Р-45 52-гадовая кіроўца аўтамабіля «Volkswagen» пры выбары хуткасці руху не ўлічыла дарожныя ўмовы, асаблівасці транспартнага сродку, з прычыны чаго страціла кіраванне і дапусціла перакульванне аўтамабіля ў левы па ходзе руху кювет.

 

 

У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына атрымала траўмы, яе паспелі давезці да лякарні, але там, не гледзячы на высілкі медыкаў, пацярпелая ў ДТЗ памерла, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

Іван Дзедушкін

comments powered by HyperComments
Scroll Up