• Сб. Окт 23rd, 2021

У Літвы скончыўся калючы дрот для мяжы з Беларуссю

Автор:vglybokaye

Июл 23, 2021
Фота: pasienis.lt

Збудаванне бар’ера на мяжы з Беларуссю застапарылася з-за адсутнасці калючага дроту, паведамляе балтыйскае інфармагенцтва BNS са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдаса Абрамавічуса.

 

Два тыдні назад у Літве пачалі майстраваць фізічную перашкоду з ужывальнай у ваеннай інжынернай справе вітага калючага дрота – канцэртыны, ці спіралі Бруна. Будаўніцтвам занялося войска, пастаўкі даручылі арганізаваць МУС і Службе аховы дзяржаўнай мяжы, перадае БЕЛАПАН.

23 ліпеня міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас паведаміў у “Фейсбуку”, што з армейскіх рэзерваў было скарыстана 4,5 км канцэртыны, і зараз, каб працягнуць абсталяванне бар’ера, неабходны пастаўкі з-за мяжы.

Абрамавічус гэту інфармацыю пацвердзіў: “Каб далей пракладаць канцэртыну, спачатку яе трэба атрымаць, вось што такое. Цяпер мы шукаем, якія краіны прапанавалі б нам яе купіць. У Літве яе ніхто не вырабляе, <…> найблізкая краіна — Польшча, але Польшча сама змясціла адпаведную замову для аховы сваёй мяжы”.

Па словах намміністра МУС, некалькі краін, у тым ліку Данія і Славакія, заяўляюць пра гатовасць прадаць калючы дрот ці перадаць яго бязвыплатна.

Раней міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ заявіла, што збудаваць фізічны бар’ер плануецца на 550-кіламятровым участку мяжы.

За мінулыя суткі ў Літве былі затрыманы 92 мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 2430 нелегалаў — у 30 раз больш, чым за ўвесь 2020-ы.

comments powered by HyperComments
Scroll Up