• Сб. Июн 3rd, 2023

У нядзелю чакаецца страшная галалёдзіца — аранжавы ўзровень небяспекі

Автор:vglybokaye

Фев 25, 2023

Аранжавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу абвешчаны ў Беларусі 26 лютага, перадае Белгідрамет.

 

Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткатэрміновыя ападкі — снег, мокры снег, па поўдні і снег з дажджом. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці снег чакаецца моцны.

На большай частцы тэрыторыі на дарогах утворыцца галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты, раніцай і днём на паўночным усходзе краіны — моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём па поўдні краіны чакаецца да 5 градусаў цяпла.

comments powered by HyperComments
Scroll Up