• Сб. Июн 3rd, 2023

У папраўчай калоніі ў Глыбокім будуць шукаць старадаўнія фрэскі

Автор:vglybokaye

Апр 1, 2023

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія №13, хочуць знайсці старадаўнія фрэскі.

Прыкладна ў 1643 годзе ў Беразвеччы Іосіф Корсак заснаваў уніяцкі манастыр ордэна базыльянаў. У 1756-1763 гадах замест драўляных пабудоў першапачатковага манастыра быў узведзены каменны буйнамаштабны комплекс.

У 1939 годзе ў комплексе размясцілася турма НКУС, нацысты выкарыстоўвалі манастыр для канцлагера. Пасля вызвалення БССР ад акупантаў тут у 1945 годзе зноў адкрылі турму №2. У 1955 годзе турму зачынілі, а на яе базе адкрыты спецыяльны лагерны пункт № 13 МУС БССР, які знаходзіўся на ўтрыманні МУС СССР.

Дакументацыяй закупкі прадугледжваюцца навукова-пошукавыя работы для выяўлення магчымых манументальных роспісаў, выяўленне гістарычных малюнкаў ці іншых аўтарскіх твораў жывапісу.

Тэрмін выканання работ з 21 красавіка па 21 чэрвеня. Іх арыенціровачны кошт 27 254 рублі 95 капеек. Фінансуецца закупка за кошт рэспубліканскага бюджэту.

comments powered by HyperComments
Scroll Up