У Пастаўскім раёне згарэў пенсіянер, ён быў інвалідам

Увечары 6 студзеня на пажары ў вёсцы Полава Пастаўскага раёна загінуў 69-летні інвалід 1-ай групы па апорна-рухальным апараце.

У хаце, якая загарэлася, жыў 62-летні мужчына з 38-летняй жанчынай і яе бацькам-пенсіянерам. Падчас пажару гаспадар і яго сужыцелька пакінулі падпалены будынак, а інвалід не змог абрацца.

Да прыезду пажарнікаў хата гарэла адкрытым полымем, часткова абрынуўся дах. Падчас тушэння пажару і разборкі завалаў пад пластамі будаўнічых канструкцый, якія абваліліся,  выратавальнікі знайшлі цела загінулага мужчыны.

У выніку пажару агнём у хаце былі знішчаны дах, столевае перакрыцце і пашкоджаны сцены. Чыннік пажару ўсталёўваецца, паведамляецца прэс-службай МНС.

ННВ

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова