29 чэрвеня ў Паставах аўтобус збіў веласіпедыста.
ДТЗ адбылося на Ленінградскай вуліцы, дзе 54-гадовы кіроўца аўтобуса “МАЗ” здзейсніў сутыкненне з 56-гадовым веласіпедыстам, які рухаўся ў сустрэчным кірунку .
У выніку сутыкнення з аўтобусам веласіпедыст атрымаў цяжкія траўмы, яго прыйшлося шпіталізаваць у рэанімацыйнае аддзяленне, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.
“ННВ”
comments powered by HyperComments