• Сб. Июн 3rd, 2023

У Паставах патануў рыбак, які выйшаў на вясновы лёд

Автор:vglybokaye

Мар 13, 2023

56-гадовы мужчына патануў 12 сакавіка падчас рыбалкі на возеры Задзеўскае, размешчаным на ўскраіне Пастаў.

Пра здарэнне выратавальнікам паведаміў відавочнік. Прыбылы экіпаж МНС выявіў у палонцы на адлегласці 35 метраў ад берагавой лініі цела патанулага рыбака. Яго вынялі з вады і выцягнулі на бераг.

Як распавёў выратавальнікам відавочнік здарэння, ён папярэдзіў мужчыну, што далей па лёдзе ісці не варта, лёд ужо не трывалы, аднак той праігнараваў заўвагу і рушыў далей, метрах у пяцідзесяці ад берага рыбак праваліўся пад лёд.

Другі рыбак спрабаваў дапамагчы які праваліўся, аднак лёд пачаў ламацца і ў яго пад нагамі, дабрацца да таго хто тоне не атрымалася, і ён выклікаў выратавальнікаў, паведамляецца прэс-службай МНС.

Зоя Машэка.

comments powered by HyperComments
Scroll Up