• Пт. Сен 24th, 2021

У паўтара раза вырасла злачыннасць у самым бедным раёне Віцебшчыны — Шаркоўшчынскім

Автор:vglybokaye

Июл 29, 2021

Па дадзеных пракуратуры ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці злачыннасць вырасла ў 1,3-1,5 раза. За паўгода павялічылася колькасць злачынстваў сферы IT, хуліганстваў, разбойных нападаў, забойстваў і “пратэстнай актыўнасці”.

 

На паседжанні калегіі Віцебскай абласной пракуратуры падвялі вынікі працы яе органаў за першае паўгоддзе 2021 года. Па агучанай там інфармацыі за гэты перыяд у рэгіёне зафіксаваны рост агульнага ліку злачынстваў з 4438 да 4782 — на 7,8%.

У ведамстве гэта тлумачаць павелічэннем ліку злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій на 67,4% – адбылося 981 такое злачынства супраць 586 за аналагічны перыяд 2020 года.

Пры гэтым атрымалася дамагчыся значнага скарачэння звычайных крадзяжоў — калі год назад іх было зарэгістравана 1604, то за шэсць месяцаў 2021 года толькі 1310.

Рост агульнай колькасці злачынстваў адбыўся ў 14 рэгіёнах Віцебшчыны. Пры гэтым самыя негатыўныя паказчыкі адзначаны ў Шаркоўшчынскім (на 52,4% больш злачынстваў), Глыбоцкім (на 44,2%), Лепельскім (на 35,5%) і Пастаўскім (на 29,5%) раёнах.

Пры гэтым вышэй нацыянальнага (46,6) і абласнога (41) паказчыкаў зарэгістраваны ўзровень злачыннасці на 10 000 насельніцтвы ў Віцебскім (64,9), Дубровенскім (64,5), Мёрскім (47,4), Расонскім (49,4), Сенненскім (64,2) і Талачынскім (51,0) раёнах, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.

Асноўнымі выклікамі на калегіі былі названы праблемы папярэджання і раскрыцця наступных злачынстваў:

”  у сферы высокіх тэхналогій (рост з 586 да 981, ці +67,4%);

  супраць грамадскага парадку і маральнасці (лік хуліганстваў узрос з 73 да 101, ці +38,4%);

  супраць уласнасці (пачасціліся разбойныя напады з 5 да 7 выпадкаў);

”  супраць жыцця і здароўя грамадзян (колькасць забойстваў узрасло з 16 да 17);

”  звязаных з пратэстнай актыўнасцю асобных груп грамадзян,

Пры гэтым жыхары Віцебшчыны працягваюць гінуць ад вонкавых чыннікаў. Так, на пажарах у студзені-чэрвені бягучага года загінула 58 (у першым паўгоддзі 2020 года — 56) чалавек (+3,6%), з прычыны ўтаплення — 46 (46) грамадзян, з іх 5 (2) дзіцяці.

Пры зніжэнні на 11% агульнага ліку зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў з 32 да 36 павялічылася колькасць загінулых у іх грамадзян, у тым ліку 3 дзіцяці (год назад ніводнага).

У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 чалавек (у Віцебску, Аршанскім, Віцебскім, Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёне), гэтулькі ж было і ў першым паўгоддзі 2020 года.

ННВ

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up