У Полацку 56-гадовы мужчына ўдарыў на пераходзе 14-гадовага падлетка ў твар ВІДЭА

Здарэнне адбылося 16 сакавіка а 14-й гадзіне, паведамляе абласная міліцыя.

56-гадовы мужчына пайшоў у краму па гарэлку. Купіў тры пляшкі і накіраваўся да свайго дома. Ідучы па пешаходным пераходзе, без усялякай прычыны рэзка ударыў у твар падлетка, які праходзіў міма. Той ад удару паваліўся на дарогу. А мужчына пайшоў далей.

Хлопчык паскардзіўся маме, тая звярнулася ў міліцыю. Затрымалі дэбашыра праз некалькі гадзін. Ён доўгі час не прызнаваўся ў зробленым і сцвярджаў, што хлопец зваліўся сам. Кропкі над «і» дапамог расставіць відэазапіс, зняты з рэгістратара аўтамабіля, які стаяў на святлафоры.

Заведзена крымінальная справа.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова