• Вс. Сен 24th, 2023

У рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету Quacquarelli Symonds увайшлі дзве беларускія ўстановы

Автор:vglybokaye

Июн 9, 2021

У штогадовы рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету Quacquarelli Symonds увайшлі дзве беларускія ВНУ. Рэйтынг стаў самым вялікім за ўвесь час яго складання — усяго ў яго трапілі 1300 навучальных устаноў.

БДУ аказаўся на 295-м месцы разам з Універсітэтам Порту і Універсітэтам Турку (Фінляндыя).

ВНУ суседніх краін, апроч Расіі, знаходзяцца ніжэй. Так, Універсітэт Тарту (Эстонія) на 300-м месцы. Варшаўскі ўніверсітэт — 308-ы, Кракаўскі Ягелонскі — 309-ы, Віленскі ўніверсітэт на 400-м месцы.

Сярод расійскіх ВНУ найлепшая пазіцыя ў МДУ — ён 78-ы. Санкт-Пецярбургскі — 242-гі, Новасібірскі — 246-ы, Томскі — 272-і, Маскоўскі Баўманскі — 281-ы.

Што да Украіны. Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт займае ў рэйтынгу месцы з 511-га па 520-е, а Кіеўскі нацыянальны імя Шаўчэнкі — з 601-га па 650-е.

БНТУ займае месца з 751-га па 800-е, як і Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.

Першае месца ў спісе заняў Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, другое — Оксфардскі ўніверсітэт, трэцяе — Стэнфардскі ўніверсітэт.

comments powered by HyperComments
Scroll Up