• Пт. Июн 2nd, 2023

У Сенненскім раёне ў палонку праваліліся двое: жанчыну выратавалі, мужчыну — не

Автор:vglybokaye

Дек 13, 2021

Бяда здарылася ў нядзелю сярод дня на возеры Ходцы. 62-гадовыя мужчына і жанчына вырашылі павудзіць рыбу, піша БелТА.

Яны праваліліся ў палонку.

Калі прыехалі ратавальнікі, то жанчына адной рукой трымалася за край лёду, з вады віднелася толькі яе галава. Побач з ёй у вадзе быў мужчына, які ўжо не падаваў прыкмет жыцця.

На беразе вяскоўку агледзелі медыкі, яе шпіталізавалі ў бальніцу з дыягназам агульнае пераахаладжэнне. Пазней з палонкі дасталі цела мужчыны.

comments powered by HyperComments
Scroll Up