Піша краязнаўца Кастусь Шыталь.
Натрапіў на пасмяротны ўспамін пра пісьменніка Яна Ходзьку, надрукаваны ў часопісе Teka Wileńska за 1858 год.
Там некалькі цікавых дэталяў, якія датычаць гісторыі нашага рэгіёна:
1). Буйніцкі, уладальнік мястэчка Забор’е, у восеньскі час ладзіў аматарскі тэатр у сваім маёнтку, у якім Ян Ходзька граў галоўныя ролі.
2). Ян Ходзька быў візітатарам школ у Дзісненскім павеце ў 1819 годзе. Па матэрыялах свайго досведу ён быў напісаўшы працу пра школьніцтва.
3) Некаторы час Яну Ходзьку належаў маёнтак Параф’янава — ён яго набыў, але пазней прадаў.
Таксама Ян Ходзька быў выдаўшы кнігу Pan Jan ze Swisłoczy kramarz wędrujący, частка дзеяння якой адбываецца на Глыбоччыне. Віталь Воранаў ужо пачаў папулярызаваць урывак з яе, які датычыць мядзведнікаў.
Агулам, можна сказаць, што для нас ХІХ стагоддзе ў гісторыі Глыбоччыны – прапушчаная старонка, у якой шмат было цікавага. Удалося адшукаць імёны паэта Антонія Крумана, паэта Ануфрыя Карказовіча, вось зараз пра сувязь Яна Ходзькі з Глыбоччынай, па-ранейшаму мала хто чуў пра Юзэфу Сівіцкую, пісьменніцу і першую журналістку з гэтага краю… можа яшчэ каго прапусціў. Гэта трэба даследваць і увесці ў грамадскую свядомасць.
