План “Перахоп” быў абвешчаны ў Віцебскай вобласці з-за ўцёклага салдата, меркавана на грузавіку хлопец адправіўся ў Полацкі раён, дзе жыве яго дзяўчына.
Вайсковец тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю аднаго з палігонаў, знаходзячыся за рулём грузавога аўтамабіля, скупа паведамляе Міністэрства абароны. Па меркаваным кірунку руху аўтамабіля аператыўна быў абвешчаны план “Перахоп”, у выніку грузавік знайшлі кінутым на абочыне дарогі.
Цяпер сілавыя ведамствы адшукваюць уцёклага салдата. Гэты вайсковец не мае заўваг па службе, у падраздзяленні характарызуецца дадатна.
Па непацверджанай інфармацыі, тэрміновік мог з’ехаць з палігона “Дaманaвa” і пры сабе нібы меў зброю. Гэта палігон ВПС і ППА і знаходзіцца ён у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Пры тым грузавік знайшлі ў лесу ўжо ва Ўшацкім раёне.
Іван Дзедушкін.
comments powered by HyperComments