• Сб. Июн 3rd, 2023

У Віцебскай вобласці шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці

Автор:vglybokaye

Фев 26, 2023

Моцны снег з парывістым ветрам прайшоў ноччу і раніцай у Віцебскай вобласці. У выніку ў некаторых раёнах больш за сотню паселішчаў засталіся без святла. Энергетыкі Віцебшчыны праводзяць аднаўленчыя работы ў 113 населеных пунктах.

«Асноўная прычына аварыйных адключэнняў — моцны снег і вецер, якія выклікалі падзенне дрэў і іх галін на правады ліній электраперадачы», — расказалі ў «Віцебскэнерга».

Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Шумілінскі раёны.

Па інфармацыі ведамства, аператыўны персанал загадзя быў пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, энергетыкі адразу ж прыступілі да аварыйна-аднаўленчых работ. Па стане на 11:00 25 лютага ў ліквідацыі наступстваў непагадзі былі задзейнічаныя 31 брыгада ў складзе больш за 100 чалавек і 33 адзінкі тэхнікі.

Працу энергетыкаў ускладняюць паваленыя на дарогах і прасеках дрэвы, якія перашкаджаюць спецыяльнай тэхніцы хутка дабрацца да месцаў пашкоджанняў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up