За мінулыя суткі энергетыкі Віцебскай вобласці аднавілі электразабеспячэнне больш чым у 260 населеных пунктах вобласці.
Брыгады працавалі да позняга вечара, пакуль не аднавілі электразабеспячэнне ўсіх пацярпелых населеных пунктаў.
У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 140 чалавек, 36 адзінак тэхнікі.
Раней у Віцебскэнерга расказалі, што асноўная прычына аварыйных адключэнняў — моцны снег і вецер, якія выклікалі падзенне дрэў і іх галін на правады ліній электраперадачы.