• Чт. Ноя 30th, 2023

У возера Снуды выпушчана больш за 4 тысячы асобін маладняка шчупака

Автор:vglybokaye

Окт 31, 2021



Першы этап восеньскага зарыбления прайшоў у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры»: у воз. Снуды было выпушчана больш чатырох тысяч асобінаў маладняка шчупака.


Прыродаахоўная ўстанова штогод праводзіць зарыбление вадаёмаў па плане, складзенаму на аснове рыбаводна-біялагічных абгрунтаванняў. Гэтай вясной больш за 1 млн 360 тысяч лічынак шчупака былі выпушчаны ў азёры Багданаўскае, Бужэ, Войса, Дрысвяты, Струста.

Рыбапасадачны матэрыял на гэтыя мэты закупляўся ў ААТ «Рыбгас «Навінкі»» Пастаўскага раёна. «Навасельцы» ж возера Снуды прыехалі сюды з рыбагадавальніка «Мякяны» нацыянальнага парку.

Паводле “Браслаўская звязда”.

comments powered by HyperComments
Scroll Up