• Вт. Апр 13th, 2021

У жыхаркі Пастаў пасля лаянкавага каментара пад фота начальніка мясцовай міліцыі дома знайшлі патроны

Автор:vglybokaye

Мар 25, 2021

Стала вядома, якім чынам у 49-гадовай жыхаркі Пастаў міліцыя знайшла патроны ад “мелкашкі”. У стаўленні жанчыны ўзбудзілі дзве крымінальная справы па двух артыкулах, яна пад арыштам.

 

Не так даўно мы паведамлялі пра вынікі экспертызы 45 патронаў колцавага ўзгарання .22 LR, знойдзеных у доме пастаўчанкі. Цяпер высвятлілася, якім жа чынам міліцыя раптам выявіла гэтыя боепрыпасы ад дробнакалібернай вінтоўкі, якая выкарыстоўвалася ў савецкія часы ў школьных цірах.

Аказваецца, у снежні мінулага года жанчына ў сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй начальніка Пастаўскага РАУС ва ўніформе нібы змясціла абразлівы каментар у сувязі з выкананнем міліцыянерам службовых абавязкаў, паведамляе абласная пракуратура.

Што да патронаў, то, па версіі сілавікоў, пастаўчанка знайшла іх у доме сваёй маці, забрала і прынесла дахаты.

У выніку ў стаўленні жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу адразу па двух артыкулах – пра абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і пра незаконныя дзеянні ў стаўленні боепрыпасаў (частка 2 артыкула 295 КК). Зараз ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Расследаванне гэтай справы завершана, пракуратура вывучыла яго матэрыялы і накіравала для разгляду ў суд. Пастаўчанку пракурор вырашыў пакінуць пад арыштам.

Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up