• Вс. Авг 14th, 2022

Украіна можа ўзмацніць мяжу з Беларуссю

Автор:vglybokaye

Июн 21, 2021

Экс-намеснік сакратара РНБА заклікае стварыць спецыяльныя войскі тэрытарыяльнай абароны.

Экс-першы намеснік камандзіра Сіламі Спецыяльных аперацый УСУ Сяргей Крыванос уважае за рэальную пагрозу нападу з боку Беларусі. Пра гэта ён распавёў «Українському тижню».

Былы намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) заклікае стварыць войскі тэрытарыяльнай абароны на такі выпадак.

Крыванос падкрэслівае, што цяпер УСУ «знясіленыя доўгім супрацьстаяннем з Расеяй». У выніку няма магчымасці «забіраць» з іх нейкую колькасць людзей.

Нацгвардыя не можа абараніць інфраструктуру Украіны. Для гэтай мэты неабходныя сілы тэрытарыяльнай абароны, а іх трэба сфармаваць не з рэгулярных сіл. Ён таксама нагадаў аб мяжы Беларусі і Украіны, якая распасціраецца на 1 086 кіламетраў. Крыванос упэўнены, што праз гэтую мяжу з Беларуссю на тэрыторыю Украіны могуць быць выведзеныя да 200 груп спецназаўцаў.

Нагадаем, што ў чэрвені Краўчук заявіў, што перамовы ў Менску не могуць працягвацца, пакуль там кіруе Лукашэнка. Адзіным спосабам захавання перамоўнай пляцоўкі ў Менску Краўчук уважае правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Раней Краўчук ў якасці альтэрнатыўных пляцовак назваў нейтральныя Фінляндыю і Швайцарыю, а таксама Вугоршчыну – месца падпісання Будапешцкага мемарандума. Польшча таксама гатовая стаць часткай перамоўнага працэсу ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

comments powered by HyperComments
Scroll Up