• Вс. Сен 24th, 2023

Уладальнік Мосара Калікст Пілсудскі не вельмі цёпла сустрэў свайго сваяка Юзафа Пілсудскага, аб чым потым вельмі шкадаваў

Автор:vglybokaye

Апр 3, 2022
На фота — сям’я Калікста Пілудскага, крэўнага сваяка маршалка Юзафа Пілсудскага, на тле іх мосарскага палаца, які быў спалены шаркоўшчынскімі бальшавікамі ў 1918 годзе.
Піша краязнаўца Уладзімір Скрабатун.

Па аповядах Юзаф Пілсудскі некалькі разоў пабываў у Глыбокім і ваколіцах.

Менавіта ў 1921-м годзе Юзаф Пілсудскі надаў, а дакладней, вярнуў Глыбокаму статус горада.

На жаль, дакументальна пацверджаны толькі той факт, што Юзаф Пілсудскі правёў увесь дзень у Глыбокім 12 жніўня 1922 года.

У маладосці ён гасцяваў у Мосары, але яго не надта вітаў гаспадар маёнтка Калікст Пілсудскі. Ён пазбягаў свайго рэвалюцыйнага сваяка, таму што Юзаф Пілсудскі ўжо некалькі разоў бываў у царскай турме. Затым, калі Польская Рэспубліка адрадзілася, а яго сваяк стаў яе лідэрам, Калікст Пілсудскі вельмі шкадаваў аб сваёй празмернай асцярожнасці. Але сямейныя сувязі па-ранейшаму не перарываліся. У траўні 1935 года, калі памёр маршалак Юзаф Пілсудскі, падчас жалобнай цырымоніі побач з партрэтам з чорнай стужкай на рукаве стаяла дачка ўладальніка Мосара Марыя.

11 лістапада 1930 года ў Глыбокім была адкрыта бетонная пліта з выявай галавы маршалка Юзафа Пілсудскага ў медальёне. У 1934 годзе сквер імя Юзафа Пілсудскага, на якім стаяў помнік маршалку, быў здадзены для наведвання публіцы і ля яго былі ўсталяваныя лаўкі.

Помнік Ю. Пілсудскаму ў скверы імя Юзафа Пілсудскага на пляцы З Траўня, які быў усталяваны 11 лістапада 1930 года на Дзень Незалежнасці Польшчы.
Archiwum Akt Nowych, Naczelny Komitet Uczczenia Pamięci J. Piłsudskiego. Wydział Wykonawczy w Warszawie, sygn. 62, k. 53

У 1939 годзе, у Глыбокім, было вырашана стварыць мемарыял, прысвечаны  памяці Юзафа Пілсудскага.

2 чэрвеня 1939 года, каб вызначыць месца пад будаўніцтва памятнага аб’екта ў гонар імя маршалка Юзафа Пілсудскага, у Глыбокае прыбыў прадстаўнік ваенна-гістарычнага бюро капітан Станіслаў Вабоскі. Пры ўдзеле старасты Дзісненскага павету Віктара Сушыньскага, бурмістра горада Глыбокае Германа Сьвіркліса і інжынера-архітэктара Казіміра Бішэўскага  з Вільні, правялі адпаведныя работы, у выніку якіх усталявалі месца пад будаўніцтва мемарыяльнага аб’екта і распрацавалі эскіз размяшчэння з апісаннем характарыстык мясцовасці, на якой мусіць стаяць помнік. Для праектуючай каманды былі зробленыя фатаграфічныя здымкі мясцовасці.

 

Эскіз пляца З Траўня па стану на 2 чэрвеня 1939 г.
AAN, NKUPJP, sygn. 62, k. 47.

Мемарыяльны аб’ект па прапанове дэлегатаў мог знайсці сваё выражэнне ў выглядзе моцнага архітэктурнага акцэнту (напрыклад, помнік) у пункце завяршэння плошчы 3-га Траўня – па эскізе карэкціроўкі плошчы.

Месца меркаванага мемарыялу на пляцы 3 Траўня. Абведзена чырвоным колам. Сёння там — помнік кнізе, побач з фантанам.
AAN, NKUPJP, sygn. 62, k. 48.

Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 года, змяніла ўсе планы. Раней існаваўшы помнік маршалку Пілсудскаму, збудаваны ў 1930 годзе, быў разбураны бальшавікамі падчас савецкай агрэсіі супраць Польскай Рэспублікі.

Паводле  mjr. zw. Denis Krawczenko. Kresowe miasto Głębokie a Marszałek Piłsudski (pilsudczycykresy.blogspot.com

comments powered by HyperComments
Scroll Up