• Пт. Сен 24th, 2021

Улады заявілі, што энэргію з БелАЭС не ўдасца выкарыстоўваць для бытавых патрэб

Автор:vglybokaye

Июн 9, 2021

Экспарт таксама практычна немагчымы.

Пра гэта расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ДВА «Белэнэрга» Уладзімір Баброў.

Ён падкрэсліў, што магчымасць выкарыстання электрычнай энэргіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы залежыць ад наяўнасці прапускной здольнасці паветраных ліній электраперадачы з напругай 0,4-10 кВ. А беларускія электрасеткі, высвятляецца, маюць недастатковую прапускную здольнасць, таму для зніжэння іх зносу і забеспячэння ўмоў для павелічэння выкарыстання электраэнэргіі патрабуецца будаўніцтва альбо рэканструкцыя блізу 2,7 тысяч км электрасетак на год.

Грошы на гэта патрэбныя немаленькія.

Адзначым, што краіны Балтыі і Польшча ўжо адмовіліся ад імпарту энэргіі з БелАЭС. Украіна таксама заявіла, што далучыцца да гэтай пастановы.

comments powered by HyperComments
Scroll Up