• Чт. Ноя 30th, 2023

Упершыню ў Беларусі каталіцкім святаром стаў афрыканец, ён служыць у Гомелі

Автор:vglybokaye

Окт 1, 2021

Свае першыя імяніны ў Гомелі адзначыў каталіцкі святар Майкл Уйямаду Акіка. 29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, вернікі гомельскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі павіншавалі айца Майкла (Міхаіла) з імянінамі. Ён — святар-манах з ордэна Святога Паўла і першы каталіцкі святар-афрыканец, які служыць у Беларусі, піша katolik.life.

Айцу Майклу 61 год, ён родам з Нігерыі, а стаў святаром усяго два гады таму. У яго незвычайная гісторыя жыцця:

— Узрост для Бога не мае значэння. Я вучыўся ў Савецкім Саюзе і пасля вучобы вярнуўся ў сваю краіну. Там я стаў бізнэсменам, і амаль у 50 гадоў зразумеў сваё пакліканне, пачуў Ісуса, — расказваў ойча Майкл пасля пасвячэння, якое атрымаў ва Украіне.

У 1981 годзе нігерыец прыехаў у СССР, дзе скончыў Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт, затым вярнуўся на радзіму. А ў 2010 годзе адправіўся ва Украіну зноў і пачаў манаскую фармацыю ў манастыры паўлінаў у Марыупалі. На святара вучыўся ў Інстытуце Святога Тамаша Аквінскага ў Кіеве. Пасля пасвячэння ў 2019 годзе служыў ва Украіне, затым — у Камеруне, а ў 2021 годзе прыехаў у беларускі Гомель, паколькі ў тутэйшым маладым прыходзе, які будуе новы касцёл, была патрэба ў вікарыі.

Айцец Майкл — актыўны прапаведнік Божага Слова, ён быў выхаваны ў харызматычных рухах, якія распаўсюджаны ў Нігерыі. Святар ведае рускую мову і вучыць беларускую, таксама служыць святую імшу па-англійску для замежных студэнтаў-каталікоў з гомельскіх ВНУ.

comments powered by HyperComments
Scroll Up