• Вт. Апр 13th, 2021

Ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі адпраўляецца ў космас трэці раз

Автор:vglybokaye

Мар 16, 2021

9 красавіка з касмадрома Байканур запусцяць карабель «Саюз МС-18», камандзірам якога прызначаны ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі.

Для яго гэта будзе трэці палёт (папярэднія ў 2012-2013 і ў 2016-2017). У праграме запланаваныя два выхады ў адкрыты космас, чаго ў Навіцкага раней не было. У космасе ён сустрэне сваё 50-годдзе.

Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені, але пасля сканчэння школы паехаў атрымліваць адукацыі ў Расію. Атрымаў расійскае грамадзянства.

Двума беларускімі касманаўтамі застаюцца Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

NN.by

comments powered by HyperComments
Scroll Up