Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго размнажэння, у тым ліку ў пераднераставый пасля нераставы перыяды, у рыбалоўных угоддзях рэспублікі з 15 красавіка па 30 траўня Правіламі аматарскага рыбалоўства і Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі ўсталяваны забарона на яго лоўлю. У выпадку вылоўлівання судака, ён павінен быць неадкладна выпушчаны ў рыбалоўнае ўгоддзе.
Судак з’яўляецца адной з найболей каштоўных прамысловых рыб натуральных вадаёмаў, насяляе ў буйных рэках, вадасховішчах і шматлікіх азёрах. У перыяд забароны за кожнага злоўленага судака прыйдзецца заплаціць шкоду, які разлічваецца на падставе таксаў, налічыных у патройным памеры. Такса за незаконна злоўленую 1 асобіну судака складае 6 б.в. Такім чынам, сума шкоды складзе 6 х 3 х 37 = 666 руб.
Акрамя таго, знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетру ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з рыбай, лоўля якой у дадзены час забароненая (судак), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, кваліфікуецца па ч.3 ст.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ад пяці да трыццаці базавых велічынь.
У выпадку, калі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, складзе 100 і больш базавых велічынь, тое можа наступіць крымінальная адказнасць па ст. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Аб ўсіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02156-5-59-70 “гарачая лінія”, мабільныя: +375298223279, +375297697911.
Барыла Д.І., старэйшы дзяржаўны інспектар
Глыбоцкай міжрайінспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.