• Вс. Авг 14th, 2022

В Докшыцкім раёне дзяўчына на «Fiat Stilo» звалілася з дарогі ў балота

Автор:vglybokaye

Апр 25, 2021

Увечары 24 красавіка ў ДТЗ патрапіў “Fiat Stilo”, які ехаў па аўтадарозе Н-2610 Бярозкі-Янава, траўмы атрымаў пасажыр.

 

Каля 19:40 29-гадовая дзяўчына, якая кіравала легкавушкай, на другім кіламетры дарогі непадалёк ад вёскі Бярозкі Докшыцкага раёна не зладзілася з кіраваннем і выляцела ў правы па ходзе руху кювет.

У выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння 59-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэдняй пасажырскай сядушцы, атрымаў траўмы, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

 

Іван Дзедушкін

comments powered by HyperComments
Scroll Up