• Пт. Сен 24th, 2021

Ватыкан прызначыў новага кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Беларусі

Автор:vglybokaye

Сен 14, 2021

Біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі змяніў на гэтым пасту Тадэвуша Кандрусевіча.

 

Як паведамляе прэс-служба Ватыкана, прызначаны новы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ім стаў Юзэф Станеўскі, які з’яўляецца дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пасля адстаўкі 3 студзеня арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, часовым апостальскім адміністратарам з’яўляўся біскуп Казімір Вялікаселец.

 

Юзэф Станеўскі нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Заневічы пад Гродна, вучыўся ў ваенна-тэхнічнай акадэміі, у Гродзенскай духоўнай семінарыі, у Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму «Працэсуальныя правы бакоў у выпадку анулявання шлюбу». Пасвечаны ў святары ў 1995 годзе. З 2005 года з’яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.

 

29 лістапада 2013 года Папа Францыск прызначыў кс. Юзэфа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з тытулам дыяцэзіі Tabaicara, біскупскае прысвячэнне атрымаў 1 лютага 2014 года. З чэрвеня 2015 года — Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі.

 

13 жніўня 2020 года ў сваім блогу біскуп Юзэф Станеўскі параўнаў адбывалае ў Беларусі з братазабойствам Каінам Авеля: «Што МЫ робім з сынамі і дачкамі нашай Маці-Беларусі?».

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up