Віктар Дудкевіч з’ездзіў на фэст старажытных рэканструкцый Fous d`Histoire Compiègne і прадставіў беларускую цацку ранняга Сярэднявечча

Віктар Дудкевіч, самадзейны мастак, майстра разьбы па дрэве Глыбоцкага дома рамёстваў наведаў фэст старажытных рэканструкцый у горадзе Камп’е (Compiegne) у Францыі са сваімі вырабамі з дрэва – рэканструкцыямі беларускіх цацак ранняга Сярэднявечча. І на заканчэнне паездкі ў Францыю – прайшоўся па Парыжу.

Віктар Дудкевіч на фэсце старажытных рэканструкцый у горадзе Камп’е (Compiegne) у Францыі са сваімі вырабамі з дрэва – рэканструкцыямі беларускіх цацак ранняга Сярэднявечча. Найбольшым попытам карысталася цацка — вершніка на кані, то бок «Пагоня». На продажы драўляных цацак Віктар зарабіў сабе на праезд у аўтобусе з Польшчы ў Францыю, а таксама на начоўку ў гатэлі.

Больш падрабязней чытай у «Вольным Глыбокім», №49 ад 5 снежня 2019 г.

Уладзімір Скрабатун

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова