• Вс. Сен 24th, 2023

Воданапорную вежу, пабудаваную ў Глыбокім да 50-годдзя рэвалюцыі, можна купіць за 185 рублёў

Автор:vglybokaye

Июн 1, 2023

У Глыбокім прадаюць воданапорную вежу, яе і шэраг іншых аб’ектаў можна купіць за пяць базавых велічынь.


У гэты лот з пачатковым коштам 185 рублёў уваходзяць артэзіянская свідравіна, воданапорная вежа, помпавая станцыя, прахадная і станцыя перапампоўкі. Збудаванні знаходзяцца на тэрыторыі былога піўзавода (Чыгуначная вуліца, 24).

Іх ужо спрабавалі прадаць у канцы мінулага года, тады кошт (з-за памеру базавай велічыні) быў на 25 рублёў менш. Аднак ахвотнікаў набыць такую нерухомасць не знайшлося.

Новы аўкцыён адбудзецца 7 ліпеня. Паводле ўмоў продажу, уладальнік павінен будзе не пазней чым праз два гады пачаць там прадпрымальніцкую дзейнасць. Ён можа як выкарыстоўваць набытыя будынкі, так і знесці іх, але на знос адводзіцца толькі 12 месяцаў.

Па-ранейшаму адным з умоў продажу гэтай нерухомасці застаецца патрабаванне пакрыць кошт афармлення дакументаў у памеры 483 рубля 2 капейкі.

Ацэнкавы кошт выстаўленых на продаж аб’ектаў складае 14 824 рубля 24 капейкі.

Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up