Вясковец зачыніў 92-гадовую жанчыну ў халодным хляве, каб забраць віно. Яна памерла ад разрыву сэрца

Здарэнне адбылося ў Мёрскім раёне ў вёсцы Цімошкава. Каб забраць з дому 92-гадовай бабулькі некалькі бутэлек самаробнага віна, 49-гадовы мужчына зімой замкнуў яе ў халодным хляве, дзе жанчына памерла, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Прычым следства не змагло ўсталяваць дакладную дату здзяйснення злачынства. Вядома толькі, што гэта здарылася паміж 30 снежня 2019 года і 13 студзеня 2020 года.

Мужчына забраўся ў дом бабулькі і забраў не менш за 5 бутэлек хатняга самаробнага віна і сышоў. Бабулю ён кінуў замкнёнай на працяглы час без ежы і пітва пры нізкай тэмпературы. Як пазней установяць эксперты, пацярпелая памерла ад захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Пазней мужчына вярнуўся і выявіў, што яго ахвяра мёртвая. Ён зноў увайшоў у дом, агледзеў яго і забраў яшчэ 4 бутэлькі віна і не менш за 600 рублёў жанчыны

Мужчына знаходзіцца пад вартай, справа адпраўленая ў суд.


Народныя навіны Віцебска

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова