• Сб. Июн 3rd, 2023

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Автор:vglybokaye

Фев 25, 2023

Чатыры дні таму самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў Ляда, што гняздуецца на Сярэдняй Прыпяці, пачала вясновую міграцыю.

Зіму Ляда правяла ў Замбіі, дзе ласавалася пальмавымі крыланамі, а цяпер, як сведчаць прыборы, пралятае Танзанію.

Ляда і яшчэ адзін арлец Лан штогод першымі з пазначаных перадатчыкамі арляцоў пачынаюць шлях дадому, у Беларусь. Але ляцець ім намнога даўжэй за іншых.

Лан, як вынікае з паказанняў прыбораў, знаходзіцца яшчэ недзе на мяжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Зімбабвэ.

comments powered by HyperComments
Scroll Up