• Сб. Июн 3rd, 2023

Вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну

Автор:vglybokaye

Мар 10, 2023

З 11 сакавіка бягучага года (з другой суботы сакавіка) у краіне стартуе вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну.

Паводле Правіл палявання, вясновы сезон падоўжыцца па 14 траўня (другая нядзеля траўня), але агульная працягласць вясновага сезону палявання не можа перавышаць 28 дзён.
Пэўныя тэрміны вызначаюцца кожным карыстачом паляўнічых угоддзяў самастойна ў залежнасці ад  прыродна-кліматычных умоў, якія складваюцца (пачатак вясновага пралёта, наяўнасць аб’ектаў палявання ў паляўнічых угоддзях і  т.п.) шляхам выдання лакальнага нарматыўнага прававога акту да пачатку сезону палявання.
Нагадваем, што стрэльбавае паляванне на ненармуемые віды паляўнічых жывёл дазволена ў суботу, нядзелю, дзяржаўныя святы, святочныя дні, абвешчаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, і асобныя працоўныя дні ў выпадку іх пераносу Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выходныя дні. Акрамя таго, паляўнічыя гаспадаркі могуць усталёўваць на сезон палявання дадатковыя дні тыдня, дазволеныя для палявання (не больш за дзвюх).

Традыцыйна падчас вясновага палявання паляўнічым дазволена здабываць:

пралётных (якія мігруюць) гусей — гуся-белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, канадскую казарку любога полу;
самцоў (качароў) качак — крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чарнеці хахлатай, чырка-траскунка і чырка-свістунка, качкі шэрай:
самцоў вальдшнепа “на цязе”.

Адначасна пры паляванні на гусакоў і качароў качак дазволена здабыча баклана, галуба шызага, чаплі шэрай і белай вялікай.
Паляванне на гусей дапушчаецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін, спосабамі — з засады толькі са скрадка (або з выкарыстаннем маскіровачнага халата) і абавязкова з падманьваннем (з дапамогай манка і падсаднога гуся, профіляў ці пудзілаў гуся).

Паляванне на качароў качак таксама дазволена ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін, спосабамі — з засады толькі са скрадка (або з выкарыстаннем маскіровачнага халата) і толькі з падманьваннем (з дапамогай падсадной качкі або пудзілаў качак і манка). Выкарыстанне толькі манка без пудзіла ці толькі пудзіла без манка не дапушчаецца. Падчас правядзення дадзенага палявання дазваляецца здабываць толькі падляцеўшых ці падсеўшых (якія селі на ваду) да падсадной качкі ці пудзілу качароў качак.

Паляванне на вальдшнепа дапушчаецца ў перыяд часу з 18 да 22 гадзін спосабам — з засады (“на цязе”).
У якасці прылад палявання дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю, зараджанай патронамі, падрыхтаванымі дробам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапушчаецца выкарыстанне паляўнічых сабак — тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, ратрывераў, водных сабак.

У перыяд забароны на выкарыстанне грамадзянамі маломерных судоў у рыбалоўных угоддзях у вясновы сезон палявання паляўнічым дазваляецца выкарыстоўваць маломерные судны без рухавікоў для ўсталёўкі і (ці) здымання падсадных качак, пудзілаў, профіляў і ўздыму здабытай дзічыны.
Нагадваем, што падчас вясновага палявання дапушчаецца здабыча толькі паляўнічых відаў птушак, ўказаных у паляўнічай пуцёўцы. Здабыча птушак іншых відаў, або самак качак і вальдшнепа не дапушчаецца і з’яўляецца незаконным паляваннем, што цягне адміністрацыйную (частка 1 артыкула 16.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйным правапарушэнні) ці крымінальную (артыкул 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) адказнасць, а таксама абавязак пакрыцця парушальнікам прыродаахоўнага заканадаўства шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнага вынятку дадзенай жывёлы.
Нагадваем таксама пра забарону нашэння і (ці) выкарыстання ў паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на паляўнічых жывёл ненармуемых відаў паляўнічай зброі з наразным ствалом (стваламі), паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў, падрыхтаваных кулямі ці карцечай.
Аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства вы можаце паведаміць па тэлефоне даверу 8(02156) 55970 ці на мабільныя тэлефоны: МТС 3512061, МТС 8223279, МТС 7697911.
Старэйшы дзяржаўны інспектар
Глубокскай міжраённай інспекцыі Д.І.Барыла

comments powered by HyperComments
Scroll Up